Біяграфія

Лора Паўлава
Мастак

Лора Паўлава - самабытная сучасная мастачка з Беларусі. Нарадзілася 2 сакавіка 1979 г. у в. Отар, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці.

Да 2018 года Лора чакала моманту для ўвасаблення мары аб мастацтве, свабодным самавыяўленні ў ім. Цяпер яна пастаянна стварае, даследуе і ўдасканальваецца ў напрамку абстрактнага жывапісу. Пра сваю творчасць мастачка кажа так: “Мастацтва – гэта ўнутраны кліч, духоўнае запатрабаванне, паток творчай энергіі, матэрыялізаваны ў карціне”.

Лічыць важнымі аспектамі асабістае знаёмства і наведванне яе майстэрні. Менавіта ў такім фармаце мастак бачыць магчымасць дасягнення паразумення паміж ёй, яе работамі і ўнутраным запытам пакупніка карціны.

З 24 снежня 2022 мастачка працуе і прымае гасцей у сваёй вясковай майстэрні-галерэі “Lora Pavlova Gallery Lepey”, якая знаходзіцца у вёсцы Чаросава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці, дзе ўсе імпрэзы праводзяцца на беларускай мове.

Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Англіі, Шатландыі, Аўстрыі, Японіі, Фінляндыі, Грэцыі, Ізраіля, ААЭ, Літвы, Польшчы, Беларусі.

Адукацыя: студыя народнай творчасці Рышарда Мая 2018-2019г.г.

Асабістыя выставы

2022

«Пачатак», Галерэя Лепей, Беларусь.

2021

«Спалучэнне», Палац мастацтва, Zal#2, Мінск, Беларусь.

2019

"AbstractArt LoraPavlova" ў рамках "Belarus Fashion Week", Мінск, Беларусь;

"QUENS BIRTHDAY PARTY", Dipservice Hall, Мінск, Беларусь.

Групавыя выставы:

2022

Выставачны праект «Шагал. La Bible”, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь;

Інтэрактыўная выстава "Навык шчасця", Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь;

“Вопыт, які не перадаць”, студыя “АНЛО”, Гродна, Беларусь;

"Глыбіня" – выстава сучасных беларускіх аўтараў, Avenue_eventspace, Мінск, Беларусь;

Выстава «Sukra», шматфункцыянальная прастора "Фабрыка", Мінск, Беларусь;

Выстава "Каханне", галерэя "Вершы", Мінск, Беларусь.

2021

“Мастацтва выбіраць прафесію”, галерэя “Вершы”, Мінск, Беларусь;

“І Трыенале “Канцэпт” Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва, Мiнск, Беларусь;

Міжнародная выстава "What is Atrt", галерэя "Boomer" у Лондане, Вялікабрытанія;

Міжнародны фестываль "Art Minsk 2021", Палац мастацтваў, Мінск;

"Пакуль ніхто не бачыць", Ноч музеяў 2021, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь;

Міжнародная выстава мастацтва “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Мінск, Беларусь.

2020

Калядная выстава-кірмаш, Галерэя ДК, Мінск, Беларусь;

Міжнародны фестываль "Art Minsk 2020", Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь;

Выстава "Арыгінальныя карціны алеем Лоры Паўлавай", SPA "RIVIERA", Мінск, Беларусь;

Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь; Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь.

2019

Прэзентацыя новай карціны ў падтрымку тэмы "Залатая восень" на прыёме ў гонар новага пасла Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь. BRITISH EMBASSY MINSK, Мінск, Беларусь;

Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь.

2018

Рэгіянальная выстава «ТУТЭЙШАЯ ГАСПАДАРКА», Калодзішчы, Беларусь;

Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь.

2017

Фестываль Нікі Сандрас "#мыесць", выстава мастакоў-самавучак. Falcon Club, прастора Oscar Lounge, Мінск, Беларусь.

АДКРЫЦЦЁ МАЙСТЭРНІ МАСТАКА LORAPAVLOVA GALLERY LEPEY І ВЫСТАВЫ "ПАЧАТАК" 24.12.22

АДБЫЛОСЯ АДКРЫЦЦЁ МАЙСТЭРНІ МАСТАКА "LORAPAVLOVA GALLERY LEPEY" ВЫСТАВАЙ "ПАЧАТАК" 24.12.22 Выстава "Пачатак" падоўжыцца да канца студзеня 2023г. Потым будуць кожныя два месяцы змены экспазіцый. Калі ласка ўзгадніце з намі загадзя ваш візіт +375296998915 Лора Мы знаходзімся ў вёсцы Чаросава, вул. Азёрная 2, Лепельскі р-н, Віцебская вобл.,...

Художник Лора Павлова получила статус сертифицированного художника. Сертификация произведена в сотрудничестве с Akoun, мировым лидером в области информации о рынке искусства с 1985 года.

Получила статус сертифицированного художника и теперь официально подтверждена художественная ценность моих работ! Официальная оценочная стоимость моих работ составляет EURO700 за картину форматом 65Х50см. Стоимость установлена сертифицированным экспертом по оценке произведений искусства.  Для этого мной была предоставлена полная информация об образовании, участии в...

Персональная выставка Лоры Павловой "Сопряжение" с 6 по 16 мая 2021 во Дворце искусств, Минск

6-16.05.2021 Персональная выставка Лоры Павловой «Сопряжение» (Минск, Дворец искусств, Zal#2) Концепция выставки: «СОПРЯЖЕНИЕ» «Самая известная аллегория, использованная Платоном в 7 книге диалога «Государство», гласит, что находясь в пещере мы полагаем, что благодаря органам чувств познаем истинную реальность, однако, такая жизнь всего лишь иллюзия, а отбрасываемые предметами...

Оставьте своё сообщение и я свяжусь с Вами в самое ближайшее время

Пример ввода телефона: +375296998915