Адкрыццё майстэрні LoraPavlova gallery Lepey выставай "Пачатак" 24.12.2022

3
2
IMG 7047
IMG 7126
IMG 7033
IMG 7050
IMG 7055
IMG 7051
IMG 7052
IMG 7066
IMG 7086
IMG 7065
IMG 7069
IMG 7071
IMG 7082
IMG 7083
IMG 7087
IMG 7090
IMG 7095
IMG 7097
IMG 7099
IMG 7100
IMG 7101
IMG 7102
IMG 7105
IMG 7106
IMG 7107
IMG 7108
IMG 7111
IMG 7112
IMG 7114
IMG 7121
IMG 7124
IMG 7140

“Прыйдзе час, калі ты вырашыш, што ўсё скончана. І гэта будзе пачатак…

Ніколі не позна стаць тым, кім ты хочаш стаць! Можна пачаць, калі захочаш. Лора Паўлава пачала свой шлях мастака ў 38 гадоў. Ёй спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб паверыць у сябе і пачаць дзейнічаць. Яна кажа, што зараз стала значна шчаслівей. На выставе пададзены знакавыя працы мастака за перыяд 2017-2022г.г., які Лора вызначае як «пачатковы».

Канец аднаго шляху гэта заўсёды пачатак другого, але трэба зрабіць першы крок, каб убачыць дарогу, інакш настае пустата. Вырашыцца бывае няпроста. Артур Паўлаў, заснавальнік майстэрні мастака «Lora Pavlova gallery Lepey», зрабіў гэты крок, запоўніў пустату і прайшоў шлях ад пачатку да канца. Ён кажа, што стаміўся, але адчувае сябе шчаслівым. На выставе пададзена фотахроніка рэканструкцыі галерэі са старой хаты ў весцы ад пачатку набыцця да сённяшняга дня (чэрвень - снежань 2022г.).

…Канец. Пачатак… Жыццё падзейнае. Жыццё працягваецца, яно заўсёды тут і цяпер. Калі прыйдзе час і ты вырашыш, што ўсё скончана - пачні спачатку, зрабі першы крок і дарога з'явіцца!”

Выстава падоўжыцца да канца студзеня 2023г. Уваход ад 20руб. (данат).

❗️Афіцыйнае адкрыццё 24 снежня ў 14.00. ❗️Чакаем вас 24 і 25 снежня з 12.00 да 17.00. ❗️У іншыя дні калі ласка ўзгадніце з намі загадзя ваш візіт +375296998915 Лора +375296996715 Артур

📍Мы знаходзімся ў вёсцы Чаросава, вул. Азёрная 2, Лепельскі р-н, Віцебская вобл., Беларусь.

Оставьте своё сообщение и я свяжусь с Вами в самое ближайшее время

Пример ввода телефона: +375296998915