• Главная
  • Навіны
  • Выстава работ беларускіх аўтараў "Глыбіня" 11-17 кастрычніка 2022

Выстава работ беларускіх аўтараў "Глыбіня" 11-17 кастрычніка 2022

Выстава “Глыбіня”

На выставе "Глыбіня" мастак Лора Паўлава прадстаўляе дзве серыі работ "Нараджэнне" і "Смерць"

Мастакі адрозніваюцца адзін ад аднаго, як і ўсе людзі. Іх цікавяць розныя тэмы, якія яны раскрываюць на розных візуальных мовах. У ХХI стагоддзі свет чакае ад аўтара яго ўнікальнага бачання, наватарскага мыслення, свежых ідэй. Што ж яднае мастакоў міжсобку, якая якасць асобы? Як знайсці ўнікальнае аўтарскае бачанне, знайсці свой голас у свеце мастацтва?

Адказ на гэтыя пытанні – глыбіня. Праўдзівых мастакоў яднае глыбіня пранікнення ў абраную тэму: якое не спыняецца даследаванне сябе і навакольнага свету, сумленнасць з сабой і патрэба ў самавыяўленні. Аўтар жыўшы пакуль ён у пошуку!

На шляху мастака да здабыцця сваіх тэм і візуальнай мовы маяком можа стаць глыбінная цікавасць да свайго ўнутранага свету. У адрозненні мастакоў адзін ад аднаго як асоб хаваецца рухальная сіла індывідуальнасці. Заданне аўтара – выяўляць сябе, ствараць творы, што адлюстроўваюць толькі яго бачанне.

Дадзеная экспазіцыя ўяўляе працы вельмі розных аўтараў, якіх яднае імкненне глыбіннага самапазнання. У кожнага з іх – свая тэма і мастацкая мова. Мы запрашаем вас адчуць разнапланавасць аўтараў і іх мастацтва.

“Глыбіня” – выстава сучасных беларускіх аўтараў, з'яднаных імкненнем глыбіннага самапазнання. У экспазіцыі пададзены працы 10 аўтараў, што працуюць у розных медыя: графіка, малярства, тэкстыльныя скульптуры, арт-аб'екты.

Выстава пройдзе ў прасторы Avenue_eventspace (Кісялёва 3) з 11 па 17 кастрычніка. Мы падрыхтавалі насычаную праграму імпрэз, сачыце за анонсамі!

❗️На адкрыццё выставы 11 кастрычніка ўваход па запрашальнаму квітку. Калі ў вас ёсць жаданне наведаць нашу імпрэзу, напішыце любому ўдзельніку выставы.

Оставьте своё сообщение и я свяжусь с Вами в самое ближайшее время

Пример ввода телефона: +375296998915