Біяграфія

Лора Паўлава
Мастачка

"Я нарадзілася, жыву і працую ў Беларусі. Cтвараю абстрактныя работы пераважна алеем на палатне, аргаліце ці ў інсталяцыях. Кожны мой твор служыць тэрапеўтычнай практыкай у адносінах з навакольным асяроддзем. Я адчуваю патрэбу маляваць i працую iнтуiтыўна. Нягледзячы на тое, што мае карціны часам журботныя, я ў сваiх работах iмкнуся знайсцi раўнавагу паміж крушэннем надзей і духоўным абнаўленнем. Разглядаючы мае абстрактныя работы, я запрашаю гледача даследваць глыбіні ўласнай інтуіцыі і вызваліць свой розум ад абмежаванняў грамадства. Кожны чалавек успрымае свет па-свойму, таму мае работы адкрыты для інтэрпрэтацыі."

Лора Паўлава. Беларуская мастачка. Нарадзілася ў 1979 годзе ў в.Отар, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. У 2001 скончыла Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт. З 2009 па 2018 гады працавала над уласным брэндам - Valenki Lora Pavlova. Свой шлях мастачкі пачала ў 38 гадоў. З 2018 года пачала пісаць абстрактныя карціны алеем. Вяла актыўную выставачную дзейнасць у Беларусі і за яе межамі. У 2021 годзе прайшла яе асабістая выстава “Спалучэнне” у Мінскім Палацы Мастацтва. З 2022 года пачала прымаць наведвальнікаў у сваёй вясковай майстэрні Gallery Lepey і праводзіць там выставы (в. Чаросава, Лепельскі р-н, Віцебская вобл.).

КАЛЕКЦЫІ

Музей "Прастора Хаіма Суціна", Смілавічы, Беларусь

Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Англіі, Шатландыі, Аўстрыі, Японіі, Фінляндыі, Грэцыі, Ізраіля, ААЭ, Бразіліі, Літвы, Польшчы, Беларусі.

АДУКАЦЫЯ

1996-2001 Дыплом па спецыяльнасці таваравед. Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт

2000-2001 Дыплом па перакваліфікацыі па спецыяльнасці Эканаміст. Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт

2012 Інстытут Сучасных Ведаў імя Шырокага. Факультэт дызайна.

2018-2019 Народная студыя мастацтва Рышарда Мая

АСАБІСТЫЯ ВЫСТАВЫ

2024

«Жылі-былі», Галерэя Лепей, Беларусь.

2022

«Пачатак», Галерэя Лепей, Беларусь.

2021

«Спалучэнне», Палац мастацтва, Zal#2, Мінск, Беларусь.

2019

"AbstractArt LoraPavlova" ў рамках "Belarus Fashion Week", Мінск, Беларусь;

"QUENS BIRTHDAY PARTY", Dipservice Hall, Мінск, Беларусь.

ГРУПАВЫЯ ВЫСТАВЫ

2023

Выставачны праект «Аўтапартрэт”, галерэя “Вершы”, Мінск, Беларусь.

2022

Выставачны праект «Шагал. La Bible”, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь;

Інтэрактыўная выстава "Навык шчасця", Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь;

“Вопыт, які не перадаць”, студыя “АНЛО”, Гродна, Беларусь;

"Глыбіня" – выстава сучасных беларускіх аўтараў, Avenue_eventspace, Мінск, Беларусь;

Выстава «Sukra», шматфункцыянальная прастора "Фабрыка", Мінск, Беларусь;

Выстава "Каханне", галерэя "Вершы", Мінск, Беларусь.

2021

“Мастацтва выбіраць прафесію”, галерэя “Вершы”, Мінск, Беларусь;

“І Трыенале “Канцэпт” Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва, Мiнск, Беларусь;

Міжнародная выстава "What is Atrt", галерэя "Boomer" у Лондане, Вялікабрытанія;

Міжнародны фестываль "Art Minsk 2021", Палац мастацтваў, Мінск;

"Пакуль ніхто не бачыць", Ноч музеяў 2021, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь;

Міжнародная выстава мастацтва “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Мінск, Беларусь.

2020

Калядная выстава-кірмаш, Галерэя ДК, Мінск, Беларусь;

Міжнародны фестываль "Art Minsk 2020", Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь;

Выстава "Арыгінальныя карціны алеем Лоры Паўлавай", SPA "RIVIERA", Мінск, Беларусь;

Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь; Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь.

2019

Прэзентацыя новай карціны ў падтрымку тэмы "Залатая восень" на прыёме ў гонар новага пасла Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь. BRITISH EMBASSY MINSK, Мінск, Беларусь;

Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь.

2018

Рэгіянальная выстава «ТУТЭЙШАЯ ГАСПАДАРКА», Калодзішчы, Беларусь;

Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь.

2017

Фестываль Нікі Сандрас "#мыесць", выстава мастакоў-самавучак. Falcon Club, прастора Oscar Lounge, Мінск, Беларусь.

АДКРЫЦЦЁ МАЙСТЭРНІ МАСТАКА LORAPAVLOVA GALLERY LEPEY І ВЫСТАВЫ "ПАЧАТАК" 24.12.22

АДБЫЛОСЯ АДКРЫЦЦЁ МАЙСТЭРНІ МАСТАКА "LORAPAVLOVA GALLERY LEPEY" ВЫСТАВАЙ "ПАЧАТАК" 24.12.22 Выстава "Пачатак" падоўжыцца да канца студзеня 2023г. Потым будуць кожныя два месяцы змены экспазіцый. Калі ласка ўзгадніце з намі загадзя ваш візіт +375296998915 Лора Мы знаходзімся ў вёсцы Чаросава, вул. Азёрная 2, Лепельскі р-н, Віцебская вобл.,...

Художник Лора Павлова получила статус сертифицированного художника. Сертификация произведена в сотрудничестве с Akoun, мировым лидером в области информации о рынке искусства с 1985 года.

Получила статус сертифицированного художника и теперь официально подтверждена художественная ценность моих работ! Официальная оценочная стоимость моих работ составляет EURO700 за картину форматом 65Х50см. Стоимость установлена сертифицированным экспертом по оценке произведений искусства.  Для этого мной была предоставлена полная информация об образовании, участии в...

Персональная выставка Лоры Павловой "Сопряжение" с 6 по 16 мая 2021 во Дворце искусств, Минск

6-16.05.2021 Персональная выставка Лоры Павловой «Сопряжение» (Минск, Дворец искусств, Zal#2) Концепция выставки: «СОПРЯЖЕНИЕ» «Самая известная аллегория, использованная Платоном в 7 книге диалога «Государство», гласит, что находясь в пещере мы полагаем, что благодаря органам чувств познаем истинную реальность, однако, такая жизнь всего лишь иллюзия, а отбрасываемые предметами...

Оставьте своё сообщение и я свяжусь с Вами в самое ближайшее время

Пример ввода телефона: +375296998915